Віртуальная Іўеўшчына
Гісторыя/История
 

 Батукі

 

 

   

Вёска ў Трабскім сельсавеце.

У 2-й палове XIX — пачатку XX ст. 2 аднайменныя вёскі ў Трабскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1861 г. у адной 18 рэвізскіх душ, у другой 24 рэвізскія душы, дзяржаўная ўласнасць, адносіліся да казённага маёнтка. Паводле перапісу 1897 г., у першай вёсцы 41 жыхар, у другой 84 жыхары. Зямельныя надзелы складалі 279 дзесяцін. У 1909 г. у адной з вёсак 20 двароў, 130 жыхароў, у другой 8 двароў, 50 жыхароў. У 1921 -1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павета Навагрудскага ваяводства Польшчы. 3 12.10.1940 г. вёскі Батукі (35 двароў, 169 жыхароў) і Батукі Зарэчныя (10 двароў, 52 жыхары) у Чэневіцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёна. 3 26.6.1941 г. да 8.7.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1950 г. арганізаваны калгас імя В.І.Чапаева. 3 1956 г. у калгасе імя К.Я.Варашылава. 3 2.12.1959 г. у Трабскім сельсавеце. 3 1960 г. у Іўеўскім раёне. У 1970 г. 137 жыхароў. Цяпер у складзе аграфірмы-калгаса «Трабы». У 1999 г. 21 двор, 32 жыхары.

 

партнеры:
Warning: require_once(/home/gic/public_html/batuki/setlinks_9a80c/slsimple.php) [function.require-once]: failed to open stream: No such file or directory in /home/gic/public_html/batuki/index.htm on line 364

Fatal error: require_once() [function.require]: Failed opening required '/home/gic/public_html/batuki/setlinks_9a80c/slsimple.php' (include_path='.:/usr/lib/php:/usr/local/lib/php') in /home/gic/public_html/batuki/index.htm on line 364